Галоўная/Навіны//Ніхто не забыты, нішто не забыта...

Ніхто не забыты, нішто не забыта...

22 красавіка 2022

Добраўпарадкаванне і ўтрыманне воінскіх пахаванняў, помнікаў і брацкіх магіл - клопат агульны.

На гэтым тыдні прафактыў ААТ «Мілкавіта» і валанцёры ўнеслі свой уклад у добраўпарадкаванні брацкай магілы ў в. Цяруха. У магіле пахавана 427 салдат 19-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту, якія загінулі ў верасні 1943 г. падчас вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з іх 42 мірныя жыхары в. дамоў вёскі. Тутака ж пахаваны і Герой Савецкага Звяза А.Д. Валагін.

У Год гістарычнай памяці добраўпарадкаванне памятных мясцін - яшчэ адна магчымасць не на словах, а канкрэтнай справай ушанаваць абаронцаў нашай зямлі і ўсіх, хто ўпаў нявіннай ахвярай той страшнай вайны.