15 лістапада 2024
Пабрацімскія сувязі
28 красавіка 2023
Пабрацімскія сувязі - падмурак эканамічнага партнёрства
Дэлегацыя з Омска на чале з мэрам Омска, Сяргеем Мікалаевічам Шэлестам, з працоўным візітам наведала флагман малочнай вытворчасці на Гомельшчыне - ААТ «Мілкавіта». За дзень да гэтага Омск і Гомель сталі гарадамі-пабрацімамі.
Падчас візіту госці нашага прадпрыемства даведаліся пра вытокі з'яўлення малочнай вытворчасці ў Гомелі, этапы рэарганізацый і тэхнічных мадэрнізацый, асаблівасці кантролю сыравіны, якая паступае для комплекснай перапрацоўкі, а таксама аб кантролі і сістэме якасці прадукцыі. Прадстаўнікі дэлегацыі азнаёміліся з асартыментам выпускаемай прадукцыі, прадэгуставалі і высока ацанілі навінкі малочнай прадукцыі: сметанковую пасту з марынаваным перчыкам і зернямі гарчыцы, біфітат, біфітэль і іншыя малочныя прысмакі.
Рабочыя перагаворы сталі завяршэннем сустрэчы і паклалі пачатак новым партнёрскім сувязям.