15 лістапада 2024
«Паважаныя акцыянеры ААТ «Мілкавіта»
25 лютага 2021
29.03.2021 г. адбудзецца чарговы агульны сход акцыянераў
ААТ «Мілкавіта» па адрасе: г. Гомель, вул. Братоў Лізюковых, 1.
Парадак дня сходу:
- Зацвярджэнне гадавых справаздач, гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці і размеркаванне прыбытку і страт Таварыства за 2020 год з улікам заключэнняў рэвізійнай камісіі і аўдытара.
- Аб выплаце дывідэндаў за 2020 год і перыядычнасці іх выплаты ў 2021 годзе.
- Абранне чальцоў наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
- Вызначэнне памеру ўзнагароджанняў і кампенсацый расходаў членам наглядальнай рады і рэвізійнай камісіі Таварыства.
- Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у статут Таварыства.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў сходу з 14.30 да 15.00 у канферэнц-зале.
Пачатак правядзення сходу - 29 сакавіка 2021 г. у 15.00.
Спіс асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў, сфарміраванага на 26 лютага 2021 года.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:
Акцыянеру таварыства - пашпарт, прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць.
Назіральная Рада».