Галоўная/Навіны//Падвядзенне вынікаў па спартыўнай і культурна-масавай рабоце

Падвядзенне вынікаў па спартыўнай і культурна-масавай рабоце

30 снежня 2022

У сценах ААТ "Мілкавіта" прайшло ўрачыстае мерапрыемства прымеркаванае да падвядзення вынікаў па спартыўнай і культурна-масавай рабоце на прадпрыемстве за 2022 год.
У рамках мерапрыемства праведзена ўшанаванне прызёраў і пераможцаў 6-й унутрызаводскай спартакіяды 2022 г. сярод структурных падраздзяленняў ААТ "Мілкавіта".
Па выніках спаборніцтваў спартакіяды ў агульным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:
3-е месца заняла каманда Дапаможнай вытворчасці,
2-е месца ў каманды Асноўнай вытворчасці,
і 1-е месца заваявала каманда Адміністрацыі.
Віншуем усіх удзельнікаў спаборніцтваў і жадаем далейшых перамог!
Творчым падарункам для пераможцаў стаў святочны канцэрт вакальнага і харэаграфічнага калектыву прадпрыемства, і вакальны студыі "Music Kids".
З надыходзячым Новым годам!
Жадаем яшчэ большых перамог у Новым годзе!