Галоўная/Навіны//Паклонімся вялікім тым гадам...

Паклонімся вялікім тым гадам...

26 лістапада 2021

Прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ «Мілкавіта» прынялі ўдзел у памятных мітынгах, прысвечаных
78-й гадавіне вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

26 лістапада - асаблівая дата ў гістарычным летапісе нашага горада.
Вызваленне першага абласнога цэнтра Беларусі з'явілася адной з важных падзей Вялікай Айчыннай вайны, якая азнаменавала пачатак разгрому наймацнейшай абарончай лініі гітлераўцаў і папярэднічала далейшаму вызваленню ўсёй рэспублікі. За гады акупацыі гамяльчане праявілі лепшыя грамадзянскія і чалавечыя якасці, уласцівыя нашаму народу. Нязломная мужнасць партызан і падпольшчыкаў, масавы гераізм патрыётаў горада дапамаглі выстаяць у найцяжэйшыя дні і наблізіць светлы Дзень вызвалення!

Сёння нам дапамагаюць усвядоміць падзеі Вялікай Айчыннай вайны шматлікія помнікі і брацкія магілы, размешчаныя на тэрыторыі нашай краіны.
Вечная памяць і вечная слава салдатам, якія загінулі ў ваеннае ліхалецце!