Галоўная/Навіны//Патрыятычны велапрабег «Дарогамі памяці»

Патрыятычны велапрабег «Дарогамі памяці»

13 траўня 2023

Напярэдадні Дня дзяржаўных флага, герба і гімна Рэспублікі Беларусь калектыў ААТ "Мілкавіта" і члены сем'яў работнікаў прадпрыемства прынялі ўдзел у патрыятычным велапрабегу "Дарогамі памяці". Каля двух дзесяткаў чалавек пераадолелі шлях 16 кіламетраў на веласіпедах да мемарыяльнага комплексу і назад. На крыніцы працоўны калектыў ААТ "Мілкавіта" ўшанаваў памяць тых, хто змагаўся хвілінай маўчання, усклаў кветкі.

Затым удзельнікаў чакала займальная экскурсія з элементамі квэста, падчас якога кожная каманда праявіла навыкі ў разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданні імправізаваных гранат і інш. Паездка атрымалася вельмі пазнавальнай і захапляльнай.