Галоўная/Навіны//Першая дапамога: гэта павінен ведаць кожны!

Першая дапамога: гэта павінен ведаць кожны!

24 сакавіка 2023

Сёння на базе ААТ "Мілкавіта" прайшло навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства прыёмам першай медыцынскай дапамогі. Заняткі правялі прадстаўнікі Беларускага Чырвонага Крыжа - старшыня раённай арганізацыі Дубровая Юлія Анатольеўна і спецыяліст (інструктар па першай дапамозе) Гомельскай абласной структуры Юшкевіч Аліна Фёдараўна.

Асноўная мэта мерапрыемства - навучанне супрацоўнікаў прадпрыемства прыёмам аказання першай дапамогі ва ўмовах, якія звычайна складаюцца да моманту прыезду брыгады хуткай дапамогі або прафесійных ратавальнікаў да месца ўзнікнення той ці найбяды.

У ходзе навучання разабралі і адпрацавалі на манекенах і адно аднаму:

  • ключавыя правілы першай дапамогі;
  • алгарытм аказання першай дапамогі;
  • аднаўленчае становішча;
  • першая дапамога пры прыпынку дыхання;
  • першая дапамога пры парушэнні праходнасці дыхальных шляхоў;
  • сардэчна-лёгачная рэанімацыя.

Навучанне садзейнічала фарміраванню ў работнікаў псіхалагічнай гатоўнасці да аказання дапамогі тым, хто ў ёй мае патрэбу, выпрацавала ў іх найбольш рацыянальную паслядоўнасць дзеянняў у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, і навучыла, як пры гэтым забяспечыць уласную бяспеку.

Курс праходзіў настолькі жыва і цікава, што ўдзельнікі яшчэ доўга задавалі ўдакладняючыя пытанні, прасілі тлумачэнні па тых ці іншых сітуацыях.