22 лістапада 2024
Прафарыентацыйныя экскурсіі працягваюцца…
19 траўня 2023
Сёння наша прадпрыемства наведалі навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага каледжа кулінарыі. З вытворчымі працэсамі, гісторыяй прадпрыемства, асартыментам прадукцыі дапытлівых гасцей пазнаёміла інжынер па якасці - Марыя Дашук. Рабятам удалося ўбачыць, як адбываецца фасоўка малочнай прадукцыі, даведацца пра тонкасці лабараторных даследаванняў. Больш падрабязна Марыя расказала студэнтам аб сыравіннай базе прадпрыемства, аб асаблівасцях кантролю сыравіны, якая паступае для комплекснай перапрацоўкі, і, вядома ж, аб кантролі якасці прадукцыі.
Экскурсія выйшла вельмі змястоўнай і пазнавальнай. У завяршэнні нашага мерапрыемства хлопцы ацанілі смакавыя якасці нашай прадукцыі падчас дэгустацыі. Кожны ўдзельнік экскурсіі застаўся задаволены і атрымаў масу пазітыўных эмоцый!