Галоўная/Навіны//Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Разам за здаровую будучыню"!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя "Разам за здаровую будучыню"!

17 сакавіка 2022

Сёння ў рамках міжведамаснай рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Разам за здаровую будучыню" на ААТ "Мілкавіта" прайшла інфармацыйная сустрэча. Сустрэча накіравана на прафілактыку спажывання і збыту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў сярод непаўналетніх дзяцей.

З дакладамі па пытаннях прафілактыкі наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь выступілі: Міткевіч Яўген Генадзевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама; Атаманчук Віктар Уладзіміравіч, старшы інспектар групы арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі УУС Гомельскага аблвыканкама; Сямучэнка Святлана Мікалаеўна, урач псіхіятр-нарколаг аддзялення наркалагічнай дапамогі падлеткам установы «Гомельскі абласны наркалагічны дыспансер»; Здароўцова Алена Васільеўна, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце ДУА «Гомельскі абласны сацыяльна-педагагічны цэнтр».

У ходзе мерапрыемства быў праведзены таксама трэнінг "Прафілактыка наркаманіі сярод дзяцей і падлеткаў", які быў накіраваны ў дапамогу бацькам у своечасовым выяўленні наркатычнай залежнасці ў дзяцей і падлеткаў, а таксама на прадухіленне ўжывання падлеткамі наркатычных сродкаў і прапаганду здаровага ладу жыцця.