Галоўная/Навіны//Рэспубліканскі конкурс сцэнічнага мастацтва "MILK FEST-2022"

Рэспубліканскі конкурс сцэнічнага мастацтва "MILK FEST-2022"

26 кастрычніка 2022

26 кастрычніка 2022 г. у рамках VIII Міжнароднага форуму "Беларусь малочная" прайшоў II Рэспубліканскі конкурс сцэнічнага мастацтва "MILK FEST-2022".

ААТ «Мілкавіта» прадстаўляла каманда ў складзе: Драбышэўскага Сяргея Уладзіміравіча намесніка генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы, Шынкаровай Вольгі Уладзіміраўны ўкладчыка-ўпакоўшчыка цэха натуральнамалочнай прадукцыі № 1, а таксама Мацкевіч Віялеты Леанідаўны спецыяліста па продажах УП «Гандлёвы дом».

Конкурс складаўся з двух этапаў: адборачнага, дзе ўдзельнікі прэзентавалі сваё прадпрыемства і выбраную кампазіцыю, з дапамогай стварэння відэароліка, па выніках якога выйшлі ў фінал. Усяго ў адборачным туры прынялі ўдзел 12 прадпрыемстваў малочнай галіны рэспублікі. Прайшоўшы адборачны тур, канкурсанты былі ўдастоены прадставіць свой творчы нумар на суд гледачам VIII Міжнароднага форуму "Беларусь малочная". Па выніках, якіх наша творчая каманда заняла 2 месца.

Мы дзякуем канкурсантам за ўдзел, за ваша натхненне і пазітыў! Жадаем далейшых поспехаў і перамог!