Галоўная/Навіны//Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 г.

Рэферэндум па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь назначаны на 27 лютага 2022 г.

21 студзеня 2022

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня 2022 г. падпісаў указ нумар 14 "Аб назначэнні рэспубліканскага рэферэндуму"| Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь https://president.gov.by/ru/

Указам вызначана фармулёўка вынесенага на рэферэндум пытання, якая даслоўна ўзнаўляецца ў бюлетэні для галасавання: "Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?"

Змены і дапаўненні Канстытуцыі, якія выносяцца на рэферэндум, прыкладаюцца да ўказа.

З улікам устаноўленых Выбарчым кодэксам патрабаванняў замацавана абавязковая юрыдычная сіла рашэння, прынятага рэспубліканскім рэферэндумам. Вызначаны парадак уступлення ў сілу такога рашэння - праз 10 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання. Устаноўлена, што рашэнне, прынятае рэферэндумам, з'яўляецца неад'емнай часткай Канстытуцыі.