Галоўная/Навіны//Сваёй прафесіяй ганаруся!

Сваёй прафесіяй ганаруся!

13 снежня 2021

9 снежня на базе Дома навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі прайшоў конкурс маладых спецыялістаў "Сваёй прафесіяй ганаруся!".

Конкурс складаўся з двух тураў. У першым туры ўдзельнікі прадстаўлялі эсэ на тэму "Сваёй прафесіяй ганаруся!", а ў другім трэба было пазмагацца адразу ў трох конкурсах: "Візітная картка", "Ода "З любоўю аб сваёй прафесіі" і творчай пастаноўцы "Мы адзіныя!".

Наша прадпрыемства прадстаўляла інжынер-тэхнолаг цэха натуральнамалочнай прадукцыі №1 Блізнік Марыя Вітальеўна.

Марыя крэатыўна прадставіла сваю спецыяльнасць. Патлумачыла, чаму выбрала менавіта такую прафесію, чым яна прывабная, а яшчэ паказала свае творчыя здольнасці.

Па выніках усіх этапаў конкурсу Блізнік Марыя заняла 1 месца!

Самыя шчырыя словы віншавання Марыі і ўсім удзельнікам яе каманды!

Жадаем вам творчых поспехаў і новых перамог!