Галоўная/Навіны//Справаздачная прафсаюзная канферэнцыя ААТ "Мілкавіта"

Справаздачная прафсаюзная канферэнцыя ААТ "Мілкавіта"

31 сакавіка 2023

30 сакавіка на ААТ "Мілкавіта" прайшла справаздачная прафсаюзная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. На канферэнцыі прысутнічаў намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Палякаў Дзмітрый Міхайлавіч.

На справаздачнай канферэнцыі заслуханы справаздачы прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Мілкавіта" Беларускага прафсаюза работнікаў АПК за 2022 год і рэвізійнай камісіі, аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за 2022 год, аб каштарысе даходаў і расходаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Мілкавіта" АПК на 2023 год; аб зменах у складзе прафсаюзнага камітэта, аб праекце і падпісанні калектыўнай дамовы ААТ «Мілкавіта» на 2023-2026гг.

На канферэнцыі падведзены вынікі выканання двухбаковых абавязацельстваў па калектыўнай дамове, а таксама дэлегатамі канферэнцыі адобраны праект калектыўнай дамовы ААТ «Мілкавіта» на 2023-2026 гг. Па ўсіх пытаннях парадку дня дэлегаты прагаласавалі большасцю галасоў "за".