Галоўная/Навіны//Стоп COVID-19

Стоп COVID-19

5 лістапада 2021

Вакцынацыя супраць COVID-19 на базе здраўпункта ААТ «Мілкавіта» працягваецца. На прадпрыемстве створаны ўсе ўмовы для правядзення вакцынацыі. Акрамя таго, кіраўніцтвам завода прыняты канкрэтныя меры для таго, каб матываваць работнікаў клапаціцца аб сваім здароўі і здароўі сваіх блізкіх ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі. Так, супрацоўнікам, якія прышчэпіліся ад COVID-19, у выпадку дрэннага самаадчування без прадастаўлення (афармлення) работнікам лістка непрацаздольнасці (пасля першай ці другой прышчэпкі, на падставе пацвярджаючага медыцынскага дакумента аб праходжанні вакцынацыі) прадастаўляецца сацыяльны водпуск у колькасці 3-х дзён з захаваннем сярэдняй заработнай. платы.