Галоўная/Навіны//Стоп-COVID

Стоп-COVID

22 верасня 2022

На прадпрыемстве ААТ "Мілкавіта" адбылася інфармацыйная сустрэча з намеснікам галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача г.Гомеля Д.М. Камяшко і М.С. Слуцкім урачом эпідэміёлагам Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Галоўная тэма сустрэчы - COVID-19 і меры прафілактыкі.

У ходзе сустрэчы Марыя Сяргееўна расказала аб разнастайных эпідэміях XX стагоддзя, якія ўдалося перамагчы з дапамогай прышчэпак. Як адзначыла ўрач, ва ўсе часы гістарычных эпідэмій ратавалі не толькі лекі, але і прафілактыка. Адзін са спосабаў, які дапаможа змяніць сітуацыю па захворванні COVID-19 - вакцынацыя.

Давайце будзем свядомымі, абаронім сябе і сваіх блізкіх!