Галоўная/Навіны//Стоп-COVID

Стоп-COVID

24 верасня 2021

Кіраўніцтвам ААТ "Мілкавіта" на базе здраўпункта прадпрыемства для ўсіх жадаючых арганізавана вакцынацыя супраць COVID-19. Супрацоўнікі філіяла №5 гарадской паліклінікі прывезлі адразу два віды вакцыны - расійскай і кітайскай вытворчасці. Атрымаць вакцыну выказалі жаданне больш за пяцьдзесят чалавек.

Перад прышчэпкай, у прыёмным кабінеце кожнага пацыента аглядаў лекар: праводзіў вуснае апытанне і вымяраў ціск. Калі не было адводаў - пацыент вакцынаваўся.

Калегі, якія атрымалі прышчэпку, адчуваюць сябе добра!

Вакцынацыя праводзілася з захаваннем неабходных прафілактычных мер.