30 снежня 2024
Сустрэча з сенатарам
7 лютага 2022
Член Савета Рэспублікі Ала Віктараўна Смаляк сустрэлася з калектывам работнікаў Палескага вытворчага ўчастка ААТ "Мілкавіта" ў г.Хойнікі.
У адкрытай дыскусіі абмяркоўваліся праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, маючы адбыцца рэферэндум, Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Сенатар расказала аб канкрэтных канстытуцыйных навацыях, накіраваных на ўзмацненне народаўладдзя, зацвярджэнне сямейных каштоўнасцей, захаванне нацыянальнай самабытнасці і гістарычнай праўды, суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікаў сустрэчы задавалі пытанні, якія датычацца дзейнасці УНС, каардынацыі дзейнасці верхняй і ніжняй Палат Нацыянальнага сходу. Людзі цікавіліся, ці разглядаецца ў даляглядзе магчымасць электроннага галасавання. Абмяркоўваліся і набалелыя пытанні Хойніцкага раёна - развіццё чарнобыльскай тэрыторыі, вырашэнне кадравых праблем і многія іншыя.