Галоўная/Навіны//Сябруем хатамі. У гасцях у гомельскіх шкловараў.

Сябруем хатамі. У гасцях у гомельскіх шкловараў.

11 траўня 2023

Акцыя, распачатая ў 2020 годзе, працягваецца. На гэты раз актыў пяршоўкі РГА "Белая Русь" наведаў ААТ "Гомельшкло". Супрацоўнікі ААТ "Мілкавіта" змаглі прайсці ўвесь шлях вытворчасці ліставога шкла, пачынаючы ад пясчынкі: убачылі, як рыхтуецца шыхта, як яна плавіцца ў вялізных печах, як вогненныя рэкі лавы ператвараюцца ў патокі шкла.

Змаглі ўшанаваць памяць стекавараў, якія абаранялі нашу Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Прынялі ўдзел у эстафеце #Ганаруся роднымі сімваламі , прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага флага і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Сустрэча атрымалася вельмі змястоўнай і карыснай, а самы галоўны вынік - гэта новыя моцныя сувязі паміж гомельскімі малочнікамі і шкловарамі.