Галоўная/Навіны//Тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС на базе ААТ "Мілкавіта"

Тактыка-спецыяльныя вучэнні МНС на базе ААТ "Мілкавіта"

10 верасня 2021

9 верасня на ААТ "Мілкавіта" прайшла рэспубліканская акцыя "Адзіны дзень бяспекі".

Тут прайшлі тактыка-спецыяльныя заняткі "Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь" з мэтай адпрацоўкі ўзаемадзеяння пры ліквідацыі магчымых надзвычайных сітуацый паміж падраздзяленнямі МНС і работнікамі ААТ "Мілкавіта".

Па легендзе вучэнняў у выніку "аварыі" адбыўся "выкід аміяку" ў кампрэсарным цэху. Работнік паведамляе аб тым, што здарылася па тэлефоне 101, гучыць сірэна. Далей дзеянні разгортваюцца, як у рэальным жыцці: выязджаюць разлікі МНС, экіпажы хуткай дапамогі. Грамадзянскія фарміраванні ААТ "Мілкавіта" ў гэты час выконваюць магчымыя дзеянні па ліквідацыі аварыі, выратаванні "пацярпелых", па прыездзе разлікаў МНС адбываецца лакалізацыя "пароў аміяку". Двое "пацярпелых" былі паспяхова выратаваны. Пагроза ўхіленая.

Такія вучэнні дапамагаюць не толькі праверыць працу абсталявання, сістэм абвесткі, але і адтачыць дзеянні персаналу пры ўзнікненні нестандартных сітуацый.

Вучэнні праведзены паспяхова з захаваннем усіх мераў бяспекі.