15 лістапада 2024
Турысты выбіраюць малако
27 ліпеня 2021
Удзельнікі выязнога семінара "Развіццё прамысловага і культурна-пазнавальнага турызму ў Гомельскай вобласці" наведалі ААТ "Мілкавіта".
Для кіраўнікоў і супрацоўнікаў турыстычнай індустрыі намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці - Адыгамавай Наталляй Міхайлаўнай была праведзена пазнавальная экскурсія па прадпрыемстве.
У рамках яе экскурсанты даведаліся не толькі гісторыю вытворчасці малочнай прадукцыі, а таксама ўбачылі, як адбываецца фасоўка, герметызацыя малочнай прадукцыі і шмат іншага.
У ходзе мерапрыемства была праведзена дэгустацыя малочнай прадукцыі ААТ "Мілкавіта", пасля якой усе засталіся вельмі задаволеныя.