Галоўная/Навіны//Ушанаванне лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна г. Гомеля

Ушанаванне лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна г. Гомеля

17 чэрвеня 2022

Цырымонія ўшаноўвання лепшых працоўных калектываў Савецкага раёна Гомеля па выніках работы ў 2021-м годзе адбылася 16 чэрвеня ў Абласным доме навучэнцаў і работнікаў устаноў прафтэхадукацыі.

Пры вызначэнні пераможцаў улічваліся як сацыяльна-эканамічныя паказчыкі прадпрыемстваў, так і праводзімая ідэалагічная работа. Падведзены таксама вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторыі.

ААТ "Мілкавіта" стала пераможцам раённага этапу абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы, а таксама было ўдастоена дыплома II ступені ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні сярод прамысловых прадпрыемстваў, прадпрыемстваў будаўніцтва, транспарту, сувязі і энергетыкі.

Галоўным жа падарункам для ўсіх удзельнікаў урачыстага збору стаў канцэрт, падрыхтаваны ўласнымі сіламі калектываў мастацкай самадзейнасці і таленавітых вакалістаў раёна.