Галоўная/Навіны//У шэрагах першасных арганізацый папаўненне

У шэрагах першасных арганізацый папаўненне

8 лістапада 2023

Лідэры абласных структур грамадскіх аб'яднанняў "Белай Русі" і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сустрэліся з работнікамі ААТ "Мілкавіта".

Галіна Анатольеўна Цярэшчанка, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі РГА "Белая Русь", расказала аб асноўных напрамках грамадскага аб'яднання, аб мерапрыемствах, якія прайшлі ў бягучым годзе, і будучых планах. Аб дзейнасці ГА "БРСМ" расказала першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта, Юлія Віктараўна Ліпоўская.

Напрамкі дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў самыя рознабаковыя. Але аб'ядноўвае іх галоўнае - магчымасць для праявы грамадзянскай ініцыятывы, для самарэалізацыі. Дзейнасць гэтых грамадскіх аб'яднанняў падтрымліваецца грамадзянамі. Членскія білеты арганізацый атрымалі сорак работнікаў прадпрыемства.