Галоўная/Навіны//Школа маладога кіраўніка

Школа маладога кіраўніка

19 траўня 2023

На ААТ "Мілкавіта" прайшоў семінар для ўдзельнікаў маштабнага праекта "Школа маладога кіраўніка". Каля сарака маладых рэзервістаў на пасадзе кіраўнікоў сельгасарганізацый змаглі літаральна крокамі прайсці ўвесь шлях малака ад яго паступлення на завод да гатовага прадукту. Найбольш будучых кіраўнікоў зацікавілі працэсы лабараторнага даследавання малака, умовы разлікаў за малако, а таксама экспарт прадукцыі. З вытворчымі працэсамі, гісторыяй прадпрыемства, асартыментам прадукцыі пазнаёміла намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці - Наталля Адыгамава.

Больш падрабязна аб сыравіннай базе прадпрыемства, аб асаблівасцях кантролю сыравіны, якая паступае для комплекснай перапрацоўкі, расказаў намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы - Сяргей Драбышэўскі. У завяршэнні мерапрыемства госці нашага прадпрыемства ацанілі смакавыя якасці прадукцыі ААТ "Мілкавіта" падчас дэгустацыі.