Галоўная/Навіны//Імпульс адзінству

Імпульс адзінству

15 верасня 2021

14 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у рамках акцыі "Сябруем дамамі" прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ "Мілкавіта" наведалі закрытае акцыянернае таварыства "Гомельскі вагонабудаўнічы завод". У ходзе экскурсіі ўдзельнікі наведалі важныя аб'екты на тэрыторыі прадпрыемства, у прыватнасці цэхі, дзе ажыццяўляецца зборка і фарбаванне вагонаў.

З гісторыяй прадпрыемства, асноўнымі напрамкамі яго работы, культурным і спартыўным жыццём "Гомельскага вагонабудаўнічага завода" азнаёміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях - Панасюк Віталь Уладзіміравіч.

Стаць удзельнікам дэлегацыі змаглі людзі, якія з'яўляюцца членамі РГА "Белая Русь", якія прымаюць найбольш актыўны ўдзел у жыцці прадпрыемства.

Паездка атрымалася вельмі інфарматыўнай і пазнавальнай.