Галоўная/Навіны//Інфармацыйная сустрэча аб вакцынацыі супраць COVID-19

Інфармацыйная сустрэча аб вакцынацыі супраць COVID-19

29 кастрычніка 2021

На прадпрыемстве ААТ "Мілкавіта" адбылася інфармацыйная сустрэча з урачом аддзялення прафілактыкі "Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі" Філіяла №5 Алай Аляксееўнай Мазавай. Галоўная тэма сустрэчы - вакцынацыя супраць COVID-19.

У ходзе сустрэчы Ала Аляксееўна расказала аб разнастайных эпідэміях XX стагоддзя, якія ўдалося перамагчы з дапамогай прышчэпак. Як адзначыла ўрач, ва ўсе часы гістарычных эпідэмій ратавалі не толькі лекі, але і прафілактыка. Адзін са спосабаў, які дапаможа змяніць сітуацыю па захворванні COVID-19 - вакцынацыя.

Давайце будзем свядомымі, абаронім сябе і сваіх блізкіх!