Галоўная/Навіны//15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 2022

15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, устанавіла прынцыпы дэмакратычнага ладу, прыярытэт правоў і свабод чалавека, вяршэнства міжнароднага права. Акрамя таго, Канстытуцыяй упершыню ў гісторыі краіны ў сістэме вышэйшых органаў дзяржаўнай улады прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі. 15 сакавіка штогод адзначаецца дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года.

З 1998 года гэты дзень (15 сакавіка) атрымаў статус дзяржаўнага свята.

Сёння Дзень Канстытуцыі зайграў новымі фарбамі. 15 сакавіка 2022 г. набыла моц новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, прынятая на рэферэндуме 27 лютага. Гэтая падзея ўмацавала дату 15 сакавіка як Дзень Канстытуцыі.