Галоўная/Навіны//23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны

23 лютага — Дзень абаронцаў Айчыны

23 лютага 2024

Без віншавання не пакінулі нікога: святочны настрой для нашых мужчын стваралі з раніцы ў фае цэнтральнай прахадной, арыгінальна запрашаючы на святочнае мерапрыемства.
У праграме мерапрыемства: конкурс страў "Страва з характарам", займальныя конкурсы, віншаванні ад жаночага калектыву.
Паважаныя калегі, дарагія мужчыны! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны! Няхай гэтае слаўнае свята яшчэ раз нагадае вам аб тым, што вы - наша апора, абарона і гонар. Няхай нішто і ніколі не пахіснуць вашай веры ў сябе. Няхай вашы сем'і будуць моцнымі і дружнымі, а вашыя дзеці, для якіх вы з'яўляецеся галоўным прыкладам, - здаровымі і шчаслівымі. Жадаем вам мірнага і бясхмарнага неба, упэўненага і пазітыўнага настрою, душэўнага цяпла і ўсебаковага дабрабыту! Мы вас вельмі шануем!
З павагай, жаночы калектыў ААТ «Мілкавіта»