22 лістапада 2024
Milk-эрудыт
28 кастрычніка 2022
На гэтым тыдні з сістэмай якасці і бяспекі прадукцыі нашай вытворчасці пазнаёміліся навучэнцы 10 класаў ДУА "Сярэдняя школа № 66 г. Гомеля". Правядзенне экскурсійнай праграмы было запланавана ў новым фармаце: дзецям прадстаўлены фільм пра завод, а таксама з дапамогай нагляднай інфармацыі начальнік службы па якасці Бушуева Марына Аляксандраўна расказала аб асноўных патрабаваннях па санітарыі і гігіене персаналу. Дзеці даведаліся аб магчымых фізічных, хімічных і мікрабіялагічных рызыках у працэсе вырабу прадуктаў.
З вытворчымі працэсамі, гісторыяй прадпрыемства, асартыментам прадукцыі дапытлівых сяброў пазнаёміла інжынер па якасці Дашук Марыя. Рабятам атрымалася наведаць сэрца нашага завода - апаратны ўчастак, а таксама ўбачыць, як адбываецца працэс фасоўкі. У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы ацанілі смакавыя якасці нашай прадукцыі пры дэгустацыі.