30 снежня 2024
Гэта ROCK & ROLL, дзетка!
23 жніўня 2021
З 13 па 15 жніўня 2021 года ў залік круглагадовай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў ААТ "Мілкавіта" прайшоў турыстычны злёт на тэму "Гэта ROCK & ROLL, дзетка!".
У турзлёце прынялі ўдзел 7 каманд:
- адміністрацыі «Ракультура»;
- дапаможнай вытворчасці "НА РОГАХ";
- асноўнай вытворчасці "КІНО";
- УП «Гандлёвы Дом «Малочныя карункі» і каманда Добрушскага філіяла «РОКЕН БРО»;
- Палескага вытворчага ўчастка "Гармата";
- УСП «СлаўМол» «КРЭЙЗІМОЛ»;
- ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гомельская мяса-малочная кампанія» «Ракстэр».
У першы дзень камандамі быў прэзентаваны турыстычны побыт у стылі "ROCK" і страва ўласнага прыгатавання. Незвычайным і драйвовым ад усіх каманд атрымаўся конкурс візітовак «rockХОР» і конкурс «Точ у рыхт» у стылі «ROCK», дзе ўдзельнікі паўсталі ў нязвыклых не толькі для навакольных, але і для саміх сябе вобразах. Усе атрымалі масу станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Другі дзень выдаўся вельмі насычаным для ўдзельнікаў турыстычнага злёту. Дзе кожны праявіў сябе спрытным і хуткім, знаходлівым і крэатыўным.
Па выніках спартыўных і творчых конкурсаў, якія праходзілі на працягу трох дзён, перамогу атрымала каманда "НА РОГАХ" (дапаможнай вытворчасці). Другое месца ў каманды - "КІНО" (асноўнай вытворчасці), трэцяе - у каманды "РаккультУРА" (адміністрацыі). Каманда «КРЭЙЗІМОЛ» была асабліва адзначана членамі журы і ўдастоена спецпрыза.
Усім вялікі дзякуй за неймаверны зарад энергіі, пазітыву і драйву! Так трымаць!