Галоўная/Навіны//ААТ "Мілкавіта" прыняло ўдзел у выставе-дыскусіі па імпартазамяшчэнні

ААТ "Мілкавіта" прыняло ўдзел у выставе-дыскусіі па імпартазамяшчэнні

20 студзеня 2022

19 студзеня ў Мінску прайшла дзелавая сустрэча-дыскусія Trade Dialog па імпартазамяшчэнні з удзелам гандлёвых сетак і беларускіх вытворцаў, у якой прыняло ўдзел і ААТ "Мілкавіта".

Дыялогавая пляцоўка заклікана даць шанц буйным гандлёвым сеткам вывучыць магчымасці айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання. У той жа час прадпрыемствы змаглі даведацца пра патрэбнасці ўнутранага рынку пакупнікоў.

Пытанні далейшага таварапрасоўвання, асартыменту і паскоранага імпартазамяшчэння абмяркоўвалі прадстаўнікі міністэрстваў, рэстараннага бізнесу, вытворцы і 15 буйных гандлёвых сетак.

Мерапрыемства складалася з бізнэс-дэгустацыі і індывідуальных перамоваў.

Нашым прадпрыемствам быў прадстаўлены асартымент сыроў, якія карыстаюцца вялікім попытам.

Такія сустрэчы і пляцоўкі - імпульс працэсу імпартазамяшчэння, тэхнічнаму пераўзбраенню прадпрыемстваў.