Галоўная/Навіны//Абмен вопытам

Абмен вопытам

9 лютага 2023

На базе нашага прадпрыемства ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі для намеснікаў кіраўнікоў, адказных за арганізацыю і вядзенне ідэалагічнай работы, прайшоў занятак "Асаблівасці арганізацыі ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве". Вопытам і парадамі па рабоце з калегамі падзялілася намеснік генеральнага дырэктарам па кадравай, ідэалагічнай рабоце і агульных пытаннях ААТ "Мілкавіта" А.С. Лапава. Алена Сяргееўна расказала аб карпаратыўных, спартыўных, патрыятычных мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца для работнікаў.
Удзельнікі заняткаў змаглі азнаёміцца з працай прадпрыемства, яго гісторыяй, асаблівасцямі збору, перапрацоўкі, кантролю якасці сыравіны і гатовай прадукцыі.
Пасля экскурсіі госці змаглі прадэгуставаць навінкі нашай прадукцыі "Біфітат" і "Біфітэль", смакавыя якасці якіх выклікалі толькі станоўчыя водгукі.