15 лістапада 2024
Адзіны дзень інфармавання аб мерах прафілактыкі COVID-19
24 верасня 2021
На прадпрыемстве ААТ "Мілкавіта" адбыўся Адзіны дзень інфармавання. Галоўнай тэмай дня з'явіліся меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі - вакцынацыя.
Аб наяўным становішчы ў горадзе і вобласці па захворванні COVID-19 на бягучы момант праінфармавала загадчыца аддзялення (лекар-валеолаг) «Гомельскага дзяржаўнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі» Анастасія Віктараўна Сцепанькова. «Адзін са спосабаў, які дапаможа змяніць сітуацыю -большая колькасць людзей, якія прайшлі вакцынацыю. Бо ў цяжкім стане ў шпіталь паступаюць людзі, якія не прышчэпліваліся, спадзеючыся, што вірус іх не закране» - адзначыла Анастасія Віктараўна.
Анастасія Віктараўна таксама растлумачыла прысутным аб тым, каму ў першую чаргу неабходна зрабіць прышчэпку, падрабязна растлумачыла парадак і агульныя патрабаванні, паказанні і супрацьпаказанні, умовы правядзення вакцынацыі, звярнула ўвагу на віды вакцын, якія ёсць у нашым горадзе (расійская «СПУТНІК-V» і кітайская), а таксама на якіх участках яе можна зрабіць.
Сустрэча праводзілася з захаваннем неабходных прафілактычных мер.