Галоўная/Навіны//Адзіны дзень інфармавання аб COVID

Адзіны дзень інфармавання аб COVID

16 ліпеня 2021

15.07.2021 г. адбыўся Адзіны дзень інфармавання, у рамках якога калектыў ААТ «Мілкавіта» сустрэўся з загадчыкам аддзела эпідэміялогіі «Гомельскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі» Кебікавым Дзянісам Аляксандравічам. Інфармацыйная сустрэча прайшла ў фармаце жывых зносін, галоўнай тэмай якой з'яўляліся меры прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі - вакцынацыя.

Дзяніс Аляксандравіч распавёў прысутным аб тым, каму ў першую чаргу неабходна зрабіць прышчэпку і падрабязна растлумачыў прынцып дзеяння расійскай «СПУТНІК-V» і кітайскай вакцыны. Таксама былі растлумачаны парадак і агульныя патрабаванні, паказанні і супрацьпаказанні, умовы правядзення вакцынацыі, а таксама на якіх участках яе можна зрабіць.

У завяршэнні мерапрыемства перад працоўным калектывам выступілі прадстаўнікі ААТ "Беларусбанк", якія расказалі аб новай страхавой праграме "Стоп-COVID", а таксама аб абноўленых праграмах добраахвотнага страхавання медыцынскіх расходаў з больш шырокім напаўненнем.

Сустрэча праводзілася з захаваннем неабходных прафілактычных мер.