Галоўная/Навіны//Адзіны дзень інфармавання

Адзіны дзень інфармавання

26 студзеня 2023

Сярод працоўнага калектыву прайшла інфармацыйная сустрэча з урачом эпідэміёлагам ГГЦГЭіГЗ М.С. Слуцкай і памочніка ўрача эпідэміёлага ГАЦГЭіГЗ Н.В. Вычыкавай. Галоўная тэма сустрэчы - змены тактыкі вакцынацыі супраць COVID-19, аб парадку бустэрнай вакцынацыі і мерах прафілактыкі захворванняў. Бо, як падкрэсліла Марыя Сяргееўна вакцынацыя - адна з мер, якая істотна дазваляе знізіць рызыку інфікавання рэспіраторнымі вірусамі, у тым ліку каранавірусам (COVID-19) і вірусам грыпу.

Падчас сустрэчы ўзнімаліся пытанні аб распаўсюджванні ВІЧ-інфекцыі.

Паказчык захворвання на ВІЧ-інфекцыю ў студзені-снежні 2022 года склаў 28,9 на 100 тысяч насельніцтва (рост на 4,3% да ўзроўню 2021 г.), выяўлены 391 выпадак захворвання.

Праблема распаўсюджвання ВІЧ закранае абсалютна кожную краіну, прымушаючы ўсю сусветную супольнасць рабіць рашучыя крокі па супрацьдзеянні ў гэтым напрамку.

Як адзначыла Наталля Васільеўна, на жаль, на гэты момант, няма лекаў, якія поўнасцю вылечваюць ад ВІЧ-інфекцыі, але ёсць лекі, якія спыняюць размнажэнне віруса. Існуе метад лячэння ВІЧ-інфекцыі, накіраваны на прыгнечанне рэплікацыі ВІЧ - Антырэтравірусная тэрапія (АРТ). Сучасная схема АРТ гэта камбінацыя з некалькіх лекаў (часцей за тры), можа нават і ў адной таблетцы, якая з'яўляецца найбольш эфектыўнай і менш таксічнай. Ёсць камбінацыі лекаў, якія прымаюцца адзін - два разы на дзень. Неабходна прымаць прэпараты ад ВІЧ штодзень, не робячы ніякіх перапынкаў. Кожная прапушчаная таблетка стварае ўмовы для таго, каб вірус размнажаўся і набываў устойлівасць да прэпарата. Калі колькасць віруса становіцца ніжэй парога лабараторнага даследавання кажуць, што вірусная нагрузка - нявызначаная. Але гэта не значыць, што можна спыніць лячэнне. Як толькі прыём таблетак спыніцца, вірус адразу вернецца.

Прайсці абследаванне на ВІЧ можна самастойна, набыўшы ў аптэцы набор для тэсціравання па сліне, альбо бясплатна і ананімна ў любой лячэбна-прафілактычнай установе рэспублікі, а таксама ў аддзеле прафілактыкі ВІЧ/СНІД Гомельскага абласнога ЦГЭ і АЗ па адрасе: г. Гомель, вул. Майсеенка, 49. Тэлефон гарачай лініі (0232) 50-74-12.

Давайце будзем свядомымі, абаронім сябе і сваіх блізкіх!