Галоўная/Навіны//Белагра-2022

Белагра-2022

13 чэрвеня 2022

З 6 па 11 чэрвеня ў Выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі Камень" адбылася 32-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2022".

Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Нашае прадпрыемства традыцыйна прыняло ўдзел у выставе «Белагра» і гэты год не стаў выключэннем. Сёння мы прадстаўляем шырокі асартымент прадукцыі: ад малака, вяршкоў, масла, да ўнікальных цвёрдых сыроў.

ААТ "Мілкавіта" сустракала гасцей з шырокай дэгустацыяй на ўтульным стэндзе як афіцыйных дыпламатаў, так і ўсіх наведвальнікаў выставы. Сыры з вытрыманымі тэрмінамі паспявання («Францыск» і «Пармезан») карысталіся падвышанай папулярнасцю ў знатакоў цвёрдых сыроў. Астуджаны кефір пад гандлёвай маркай "Мая Славіта" прыйшоўся пад стаць гарачым надвор'і, што і прыцягвала новых наведвальнікаў на стэнд.

На выставе мы прадставілі будучую навінку - малако пастэрызаванае ў натуральным пакаванні Pure-pak з вонкавым небеленым пластом ECO. Прадукт вырабляецца выключна са свежага каровінага малака шляхам беражлівай цеплавой апрацоўкі, што дазваляе захаваць у ім усё самае каштоўнае. Упэўненыя, што навінка прыйдзецца даспадобы нашым спажыўцам.
Для знатакоў кавы і кававых напояў прапануем лінейку прадуктаў Latte Barista, для аматараў смачных перакусаў – лінейку прадуктаў Gustare, для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця прадстаўлена лінейка ёгуртаў YoGre.

Запланаваныя сустрэчы і перамовы насычалі выставачныя дні з раніцы да вечара.

З афіцыйным візітам стэнд прадпрыемства наведала дэлегацыя Рэспублікі Таджыкістан на чале з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Гракун Уладзімірам Уладзіміравічам і міністрам сельскай гаспадаркі Таджыкістана Карымзада Са'дзі Гафар.

За ўвесь час правядзення выставы "Белагра-2021" прадукцыя гандлёвай маркі "Milkavita" спадабалася ўсім, хто яе паспрабаваў і атрымала мноства станоўчых водгукаў.

Выбірайце смачныя і карысныя малочныя прадукты "Мілкавіта" і будзьце здаровыя!