Галоўная/Навіны//Генацыд насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Генацыд насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

4 траўня 2022

29 красавіка на ААТ «Мілкавіта» прайшла інфармацыйная сустрэча з пракурорам г. Гомеля Юрыем Валер'евічам Булынкам. Галоўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні абароны правоў асобы і грамадства ў сувязі з расследаваннем генацыду насельніцтва БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Юрый Валер'евіч расказаў аб планах гітлераўскіх акупантаў па знішчэнні мірнага насельніцтва БССР. Вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе гэта пацвярджаюць: на тэрыторыі БССР фашысцкія акупанты праводзілі палітыку "выпаленай зямлі".

Асобна пракурор спыніўся на абуральных фактах жорсткасці фашыстаў, такіх як дзейнасць канцлагераў "Азарычы" і "Трасцянец". Узгадаў Хатынскую трагедыю, а таксама шэраг вёсак Гомельшчыны, якіх напаткаў такі ж лёс.

Пракурор адзначыў: далёка не ўся шкода ад дзеянняў нямецкіх акупантаў была ўсталяваная. Гэтай работай, у тым ліку зараз займаюцца спецыяльныя рабочыя групы, створаныя па ініцыятыве нагляднага ведамства.