Галоўная/Навіны//Дарагі памяці…

Дарагі памяці…

29 лістапада 2021

У дзень 78-й гадавіны вызвалення г. Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта" падчас экскурсіі "Дарогай памяці…" наведалі ваенна-гістарычныя мемарыялы горада, а таксама Гомельскі абласны музей ваеннай славы.
У ходзе экскурсіі завадчане змаглі ацаніць уклад апалчэнцаў, партызан і падпольшчыкаў у абарону і вызваленне горада. Бо Гомель адзін з тых гарадоў Беларусі, які за гады вайны быў разбураны больш чым на 50%, а цэнтр горада - на 80%. Насельніцтва Гомеля на момант вызвалення складала менш за 15 тыс. жыхароў (да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Гомелі пражывала больш за 140 тыс. чалавек).
Новыя пакаленні не проста павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, але і разумець, якім вялікім коштам дасталася Перамога. Разумець - і ганарыцца сваёй краінай, сваім народам.

Кажуць, час загойвае раны, але без мінулага няма сучаснасці, і не можа быць будучыні. Бо пакуль мы памятаем - мы жывем. А жывем - значыць памятаем. Наш народ свята шануе сваіх герояў і ўдзельнікаў ваенных падзей. Памяць аб тых падзеях ушанавана не толькі ў абелісках і помніках, але яна жыве ў нашых сэрцах, у такіх вось ваенна-патрыятычных экскурсіях.