Галоўная/Навіны//Дзень донара

Дзень донара

11 кастрычніка 2022

Сёння ў чарговы раз прадстаўнікі працоўнага калектыву ААТ "Мілкавіта" прынялі ўдзел у дабрачынным мерапрыемстве - Дні донара. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля васьмі дзясяткаў чалавек. Варта асобна падкрэсліць, што каля двух дзясяткаў калегаў здалі кроў на бязвыплатнай аснове.

Дзень донара на нашым прадпрыемстве стаў добрай традыцыяй. Кроў - гэта самае каштоўнае з таго, што чалавек можа даць іншаму чалавеку.

Ваша рашэнне здаць кроў можа выратаваць жыццё.

Выказваем словы падзякі ўсім донарам, якія прынялі ўдзел у акцыі. Донарская кроў патрэбна ў любую пару года і ў любых сітуацыях! Выратаванне нечага жыцця - справа не марная!

Дзякуй, Донар!