Галоўная/Навіны//Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

27 лістапада 2023

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мілкавіта" адсвяткавала сваё прафесійнае свята. 24 лістапада ў сценах актавай залы ААТ "Мілкавіта" ўшаноўвалі лепшых з лепшых работнікаў галіны. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі каля 140 перадавікоў, з іх дваццаць чалавек занесены на Дошку гонару акцыянернага таварыства.
Былі адзначаны і лепшыя структурныя падраздзяленні за 2023 год. Лепшым структурным падраздзяленнем па выкананні правіл аховы працы на вытворчасці за 2023 г. стаў - Гаспадарчы ўчастак; у намінацыі "Лепшае структурнае падраздзяленне за ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства за 2023 год" перамагла - Вытворчая лабараторыя, лепшым структурным падраздзяленнем за 2023 год у намінацыі "Знак якасці" стаў участак дэсертаў цэха натуральнамалочнай прадукцыі №1.

Словы падзякі гучалі і ў адрас кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый сыравіннай зоны ААТ "Мілкавіта". Уладальнікам Ганаровага знака адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта" ў намінацыі "Лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя сыравіннай зоны ААТ "Мілкавіта" ў 2023 годзе" стала адкрытае акцыянернае таварыства "Знамя Радзімы".

Генеральны дырэктар Андрэй Леанідавіч Галянкоў цёпла і душэўна павіншаваў работнікаў з прафесійным святам. У гэты дзень таксама былі падведзены вынікі і абазначаны асноўныя шляхі далейшага развіцця прадпрыемства.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам вакальнага і харэаграфічнага калектыву ААТ "Мілкавіта", а таксама гасцей нашага свята - творчых калектываў культурна-спартыўнага комплексу Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.