Галоўная/Навіны//Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь

21 лістапада 2022

Адкрытае акцыянернае таварыства "Мілкавіта" адсвяткавала сваё прафесійнае свята. 18 лістапада ў сценах актавай залы ААТ "Мілкавіта" ўшаноўвалі лепшых з лепшых работнікаў галіны. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за сто перадавікоў, з іх дваццаць чалавек занесены на Дошку гонару акцыянернага таварыства. Былі адзначаны і лепшыя структурныя падраздзяленні за 2022 год. Лепшым структурным падраздзяленнем па выкананні правілаў аховы працы на вытворчасці за 2022 г. стала - Лабараторыя кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі; у намінацыі "Лепшае структурнае падраздзяленне за ўдзел у грамадскім жыцці прадпрыемства за 2022 год" сталі - Упраўленне аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і Упраўленне па транспарце.

Словы падзякі гучалі і ў адрас кіраўнікоў лепшых сельскагаспадарчых арганізацый сыравіннай зоны ААТ "Мілкавіта". Уладальнікам Ганаровага знака адкрытага акцыянернага таварыства "Мілкавіта" ў намінацыі "Лепшая сельскагаспадарчая арганізацыя сыравіннай зоны ААТ "Мілкавіта" ў 2022 годзе" стала КСУП "Судкова".

Генеральны дырэктар Сяргей Уладзіміравіч Мацукоў цёпла і душэўна павіншаваў работнікаў з прафесійным святам. У гэты дзень таксама былі падведзены вынікі і абазначаны асноўныя шляхі далейшага развіцця прадпрыемства.

Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства святочным канцэртам вакальнага і харэаграфічнага калектыву ААТ "Мілкавіта".