Галоўная/Навіны//Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

13 студзеня 2022

На прадпрыемстве ААТ "Мілкавіта" прайшла дыялогавая пляцоўка з працоўным калектывам па абмеркаванні ўнясення змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З работнікамі прадпрыемства сустрэліся Нявераў Аляксей Мікалаевіч, старшыня Гомельскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Даўгала Ірына Віктараўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Даўгала Ірына Віктараўна расказала ўдзельнікам дыялогавай пляцоўкі аб прапанаваных змяненнях Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: замацаванні сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, захаванні нацыянальных каштоўнасцей беларускага народа, забеспячэнні захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыны.

Нявераў Аляксей Мікалаевіч акцэнтаваў увагу прысутных на ўзмацненні ролі народаўладдзя ў абноўленым праекце Асноўнага закона, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе, а таксама адзначыў нормы па абароне персанальных звестак і бяспекі асобы і грамадства пры іх выкарыстанні.

Прадстаўнікі працоўнага калектыва актыўна ўключыліся ў гутарку. Іх цікавілі многія палажэнні прапанаванага праекта Канстытуцыі. У іх ліку - узроставы цэнз для займання пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выбарчая сістэма, інстытут шлюбу і сям'і, уключэнне норм па развіццю атамнай энергетыкі ў Асноўны закон.

Сустрэча прайшла канструктыўна і была вельмі змястоўнай.