Галоўная/Навіны//Жаночы калектыў ААТ "Мілкавіта" павіншаваў сваіх калег-мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Жаночы калектыў ААТ "Мілкавіта" павіншаваў сваіх калег-мужчын з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

24 лютага 2023

У святочны дзень жаночая палова калектыву ўрачыста павіншавала мужчын, якіх мы любім, з якімі мы сябруем, якія дапамагаюць нам вырашаць вытворчыя пытанні, з Днём абаронцаў Айчыны.
З самай раніцы мужчын чакала шмат сюрпрызаў і пачастункаў. Запамінальным у гэты дзень стала мерапрыемства, арганізаванае нашымі дамамі. Структурныя падраздзяленні прадпрыемства, кіраўнікамі якіх з'яўляюцца жанчыны, падрыхтавалі сапраўдную бяседу ў рамках кулінарнага конкурсу. Кожная страва з разыначкай, асабліва выдатна, а тое, як прэзентавалі гаспадыні свае працы, заслугоўвае асобнай пахвалы. Мужчыны змаглі не толькі падсілкавацца, а таксама займальна правесці свой вольны час на гульнявых лакацыях: армрэстлінг, «Памяць шпіёна», «Цалкам сакрэтна», «Па старшынстве», «Моцныя арэшкі» і да т.п.
Самыя шчырыя віншаванні ў гэты дзень вам, дарагія мужчыны!!
Моцнага здароўя, стабільнасці і спакою!