Галоўная/Навіны//Мабільная група УУС на ААТ «Мілкавіта»

Мабільная група УУС на ААТ «Мілкавіта»

22 сакавіка 2023

Старэйшы інспектар па асобых даручэннях АІР УУС аблвыканкама Святлана Аляксандраўна Русак расказала аб умовах прыёму кандыдатаў у органы ўнутраных спраў, закранула пытанні прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
Намеснік начальніка УБЭЗ УУС Сяргей Міхайлавіч Аксёнчыкаў расказаў аб шырокім коле пытанняў, якія вырашаюць змагары з эканамічнымі злачынствамі. Частка выступлення прысвяціў супрацьдзеянню незаконнаму абароту наркотыкаў, перасцярог ад удзелу ў наркамаркетах. Распавёў, як пазбегнуць страты грашовых сродкаў у кіберпрасторы.
Жывую цікавасць выклікала выступленне дзяржаўтаінспектара Сяргея Віктаравіча Васільчука, які расказаў аб змяненнях у Правілы дарожнага руху, а таксама давёў інфармацыю аб рэспубліканскай акцыі "Дзіця - галоўны пасажыр".

Пытанняў паступіла нямала. Асобныя былі ўзяты на кантроль супрацоўнікамі для прапрацоўкі і пошуку магчымага рашэння.