Галоўная/Навіны//Мілкавіта памятае

Мілкавіта памятае

28 красавіка 2021

24 красавіка для работнікаў і ветэранаў ААТ "Мілкавіта" была арганізавана патрыятычная экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Ала" і "Баграціён".

Памяць - гэта злучнае звяно паміж мінулым і будучыняй. Гэтая экскурсія не пакінула нікога абыякавым. Было вельмі кранальна, напярэдадні дня Перамогі, наведаць гэтыя месцы, як хвалюючы напамінак пра тое, што вайна можа прынесці людзям. Наведванне мемарыялаў выклікала жаданне зрабіць усё магчымае, каб жахі вайны ніколі не паўтарыліся.