Галоўная/Навіны//«Мілкавіта» - чэмпіён!

«Мілкавіта» - чэмпіён!

28 студзеня 2021

І зноў першае месца! Ва ўпартай барацьбе Лігі Чэмпіёнаў "Тэрыторыя футбола Рэспублікі Беларусь", з лікам 3:1 наша каманда атрымала перамогу і прывезла кубак "дадому".

23 студзеня на стадыёне "Лакаматыў" адбыўся выніковы матч Лігі Чэмпіёнаў з камандай маладых гульцоў "Нанодэнт", якія падаюць надзею.

Дасведчаныя гульцы, якія даўно п'юць малако, паказалі свае зубы! Узаемаразуменне, зладжанасць ігракоў, уменне весці граматныя сумесныя дзеянні прывялі да чарговай перамогі.

Віншуем!