Галоўная/Навіны//Прафсаюзны турыстычны маршрут

Прафсаюзны турыстычны маршрут

22 красавіка 2022

Прафсаюзныя лідэры Хойніцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК 21 красавіка асвоілі турыстычны прамысловы маршрут, наведваючы вытворчасць ААТ "Мілкавіта" з мэтай абмену вопытам паміж прафсаюзнымі арганізацыямі.
Галоўным тэхнолагам прадпрыемства Міранцовай Ірынай Мікалаеўнай і Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Мілкавіта" Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Пешка Святланай Аляксандраўнай праведзена пазнавальная экскурсія па прадпрыемстве.
Прафсаюзны турыстычны маршрут пачаўся з гісторыі вытворчасці малочнай прадукцыі, далей прафсаюзныя лідэры ўбачылі, як адбываецца фасоўка, герметызацыя малочнай прадукцыі, даведаліся пра тонкасці лабараторных даследаванняў.
Святлана Аляксандраўна таксама расказала аб карпаратыўных, спартыўных і патрыятычных мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца сярод працоўнага калектыву на прадпрыемстве.
У завяршэнні сустрэчы для гасцей праведзена дэгустацыя выпускаемай малочнай прадукцыі ААТ "Мілкавіта".