Галоўная/Навіны//Стоп-COVID

Стоп-COVID

8 кастрычніка 2021

Вакцынацыя супраць COVID-19 на базе здраўпункта ААТ «Мілкавіта» працягваецца. Супрацоўнікі філіяла №5 гарадской паліклінікі прывезлі адразу два віды вакцыны - расійскай (Спадарожнік - V) і кітайскай вытворчасці (Vero Cell).

Атрымаць вакцыну выказалі жаданне больш за пяцьдзесят чалавек. Перад прышчэпкай, у прыёмным кабінеце кожнага пацыента аглядалі тэрапеўты: праводзілі вуснае апытанне і вымяралі ціск.