Галоўная/Навіны//Суверэнітэт і незалежнасць

Суверэнітэт і незалежнасць

28 красавіка 2023

Суверэнітэт і незалежнасць - самае вялікае дасягненне і галоўная каштоўнасць беларускага народа.

Праект абноўленай Канцэпцыі Нацыянальнай бяспекі і ключавыя тэзісы Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да беларускага народа і Нацыянальнага сходу абмяркоўвалі на інфармацыйнай сустрэчы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання - Ірынай Віктараўнай Даўгала.

Падчас дыскусіі абмеркавалі актуальнасць тэмы Паслання "Умовы захавання суверэнітэту і незалежнасці", адзначыўшы сваё стаўленне да натуральнага народнага адзінства як да ўмовы рэальнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Больш падрабязна спыніліся на тэзісах аб захаванні гістарычнай памяці, сацыяльнай абароне, а таксама былі закрануты пытанні нацыянальнай бяспекі і ўмацавання пільнасці сярод насельніцтва. Як не паддацца на правакацыі, не дапусціць праяў экстрэмізму, супрацьдзейнічаць ідэалогіі фашызму - гэтыя і іншыя вострыя пытанні закранула Ірына Віктараўна ў сваім выступленні.

Сёння, як маладое пакаленне, так і дарослыя павінны ясна ўсведамляць, за што ідзе барацьба, якія ідэалы і каштоўнасці адстойвае наша краіна, і чаму мы робім правільна.

Мы - людзі дабра, сумлення, праўды і веры. Гэта адлюстроўваецца ў нашай душы, у нашай гісторыі, у нашых традыцыях, у нашым жыццёвым укладзе. Дзякуючы адзінству нашага народа, мы сёння жывем у мірнай краіне і маем магчымасць спакойна працаваць, вучыцца, адпачываць.