Галоўная/Навіны//Ушанаванне дружыннікаў ААТ «Мілкавіта»

Ушанаванне дружыннікаў ААТ «Мілкавіта»

27 студзеня 2023

Падчас правядзення сходу ў працоўным калектыве адбылося ўшаноўванне дружыннікаў ААТ «Мілкавіта».

Падзячным лістом адміністрацыі Савецкага раёна г. Гомеля быў адзначаны камандзір добраахвотнай дружыны Торап Наталля Пятроўна за актыўную грамадзянскую пазіцыю і асабісты ўклад у забеспячэнне грамадскага парадку на тэрыторыі Савецкага раёна г.Гомеля.

Словы падзякі гучалі таксама ў адрас дружыннікаў нашага прадпрыемства за эфектыўную арганізацыю працы добраахвотнай дружыны ў забеспячэнні правапарадку і грамадскай бяспекі на тэрыторыі Савецкага раёна г. Гомеля. Імі было папярэджана амаль чатыры дзясяткі правапарушэнняў.