Галоўная/Навіны//Ушанаванне камбайнераў-тысячнікаў

Ушанаванне камбайнераў-тысячнікаў

17 жніўня 2021

11.08.2021 г. кіраўніцтва ААТ «Мілкавіта» і УСП «СлаўМол» павіншавалі першых тысячнікаў працоўнага калектыва УСП «СлаўМол».

Запаветную мяжу па намалоце сярод экіпажаў пакарылі Адзінцоў Вячаслаў Міхайлавіч і Старавойтаў Валерый Уладзіміравіч, якія па стане на 13.08.2021 г. прыбралі 259 га, намалаціўшы пры гэтым 1013,97 тон. Па намалоце сярод маладзёжных экіпажаў: Адзінцоў Дзмітрый Міхайлавіч, а таксама вадзіцель-тысячнік - Цалкоў Сяргей Віктаравіч.

Жадаем Вам далейшых поспехаў ва ўборачнай кампаніі!